Як паведаміў старшы следчы следчага аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці (па горадзе Пінску) Аляксей Вячорка, у Пінску 14 снежня знойдзена павешанай 32-гадовая жанчына, якая знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцем.

Загінулая пражывала ў Брэсце. У Пінск яна разам з аднагадовым дзіцем прыехала ў госці да маці. Прыйшоўшы з працы, гаспадыня хаты не знайшла дачкі і вырашыла зазірнуць у хлеў.

Папярэдняя прычына смерці маладой жанчыны — механічная асфіксія пры павешанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?