Беларускі футбаліст Ягор Зубовіч падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Ягелоніяй», паведамляе афіцыйны сайт польскай каманды.
Клуб з Беластока выкупіў форварда ў бабруйскай «Белшыны», за якую той павінен быў выступаць яшчэ адзін год.
Беларус зрабіў на трэнерскі штаб польскай каманды добрае ўражанне пасля лістападаўскага прагляду.
29 лістапада Зубовіч вызначыўся за каманду, што складалася з гульцоў, якія прыехалі на прагляд у «Ягелонію» супраць дружыны, у якую ўвайшлі гульцы дубля «Ягелоніі», а таксама футбалісты, што рэдка трапляюць у асноўны склад каманды з Беластока.
У мінулым сезоне форвард правёў за бабруйчан 32 матчы, у якіх забіў 11 мячоў.
У чэмпіянаце Польшчы «Ягелонія» займае