Каталіцкі касцёл ў Беларусі рыхтуецца да адкрыцця «Радыё Марыя», якое будзе вяшчацьпа-беларуску 24 гадзіны ў суткі.
Праекту паспрыяў сёлетні візіт у Беларусь старшыні Папскай Рады па сродках масавай камунікацыі арцыбіскупа Клаўдыа Марыі Чэллі з Ватыкана.
Пра гэта паведаміў мітрапаліт
***
Магчымасць стварэння «Радыё Марыя» ў Беларусі ,a href="http://nn.by/?c=ar&i=54571" target="_blank">абмяркоўвалася ў маі 2011 г. на сустрэчы міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага і арцыбіскупа Чэлі.
«Радыё Марыя» заснавана ў 1983 г. у Мілане. Сёння яго слухаюць жыхары 53 краін свету.
Сярод слухачоў «Радыё Марыя», якое ўжо некалькі гадоў вяшчае і ў Расіі, не толькі католікі, але і людзі іншых веравызнанняў, што спрыяе вядзенню дыялога ў духу ўзаемнай павагі і развіццю ўзаемаразумення ў грамадстве.





