Нагадаем, што тэхніку ў іх забралі паводле крымінальнай справы, якую пачала гомельская міліцыя. Падставай стала заява тагачаснага начальніка гомельскага КДБ Івана Каржа. Той палічыў, што яго абгаварылі ў інтэрнэце. Следчыя шукалі пацверджанне паклёпу ў камп’ютарах вядомых журналістак. І хаця дзве экспертызы не знайшлі ніякіх доказаў, тэхніка журналістак заставалася ў міліцыі.
Марына Коктыш паведаміла, што па тэхніку журналісткі ідуць сёння:
«Спачатку трэба яе забраць і быць упэўненым, што вернуць менавіта камп’ютары, а не дэталькі ад гэтых камп’ютараў. Пакуль у мяне няма камп’ютара. І мне ніхто не тэлефанаваў — тэлефанавалі Святлане Калінкінай, і яна ўчора прыйшла і сказала мне радасную вестку».
Па словах Коктыш, Наталлі Радзінай, якая знаходзіцца