Следчыя распачалі справу ў дачыненні да 45-гадовай жанчыны Аленецкага раёна Якуціі (Расія), што падазраецца ў дачыненні да смерці свайго 8-гадовага сына.

Хлопчык пасля школы не змог трапіць дахаты, бо маці не пакінула яму ключоў. Сама яна начавала не дома, у выніку чаго дзіця замерзла на вуліцы, прачакаўшы яе амаль суткі.

«Устаноўлена, што раніцай 7 снежня жанчына прывяла сына ў школу і сышла па справах у сяло Аленёк, дзе пасля ўжывання напояў засталася начаваць, пакінуўшы дзіця без ключа. У выніку чаго 8-гадовы хлопчык прыйшоў са школы дадому, але, не патрапіўшы ў хату, замерз.

Цела хлопчыка было знойдзена ўжо на наступны дзень раніцай каля дома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?