Следства выставіла абвінавачанні намесніку міністра ўнутраных спраў Яўгену Полудню.

Абвінавачванне прад’яўлена па ч.3 арт.424 «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» КК. «Мера стрымання пакінутая тая ж — заключэнне пад варту», — дадалі ў ведамстве.

Як паведамлялася раней, па словах прадстаўнікоў пракуратуры, падставай для завядзення справы ў дачыненні да Яўгена Полудня сталі звесткі, якія паказваюць на прыкметы злачынстваў, у сувязі з выяўленымі неаднаразовымі фактамі злоўжывання намеснікам міністра з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці сваімі службовымі паўнамоцтвамі. Злоўжыванні, як адзначаюць у пракуратуры, пацягнулі прычыненне шкоды дзяржаўнай уласнасці ў буйным памеры і істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам у выглядзе дыскрэдытацыі органаў улады.

Папярэдняе расследаванне гэтай крымінальнай справы ажыццяўляецца следчай групай Генеральнай пракуратуры. Справа ў дачыненні да Яўгена Полудня была заведзена 8 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?