Дзеючы кіраўнік Прыднястроўя Ігар Смірноў выбыў з прэзідэнцкай гонкі; у другі тур выбараў выйшлі экс-старшыня парламента ПМР Яўген Шаўчук і спікер Вярхоўнага Савета Анатоль Камінскі.

Паводле дадзеных ЦВК Прыднястроўя, пераможцам першага тура прэзідэнцкіх выбараў прызнаны Яўген Шаўчук, які набраў 38,88% галасоў, другое месца заняў Анатоль Камінскі з 26,30% галасоў. Ігар Смірноў атрымаў падтрымку 24,66% выбаршчыкаў.

Ігар Смірноў, які кіраваў 20 гадоў, чатыры разы выбіраўся прэзідэнтам непрызнаванай Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі пры падтрымцы Масквы. У 1991 г. ён набраў 65,4% галасоў, у 1996 г. — 71,94%, у 2001 г. — 82%, у 2006 г.- 82,4%.

Цяпер Крэмль зрабіў стаўку на Камінскага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?