Маці былога палітвязня Мікіты Ліхавіда Алена Ліхавід лічыць, што Лідзія Ярмошына, назваўшы жанчын, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці, «агіднымі маці» і «дрэннымі жонкамі», абразіла ўсіх маці Беларусі і само слова «маці».
«Я лічу, што гэты чалавек не меў права
Яе справа лічыць галасы, а не выказвацца пра жанчын.У нас выдатныя маці, выдатныя людзі. Яна проста апусцілася да ўзроўню свайго гаспадара, абразіўшы выдатнае слова „маці“.
Калі Ярмошына такая фанатычная мама, то хай спыніць фальсіфікаваць выбары, а ідзе на кухню і варыць боршч», — сказала Алена Ліхавід.