Пра звальненне са «Звязды» журналіст Яўген Валошын паведаміў ва ўласным блогу. Рэпарцёра выціснулі пасля таго, як Уладзіміра Наркевіча на пасадзе рэдактара газеты змяніў Алесь Карлюкевіч.
У «Звяздзе» Валошын адказваў за журналісцкія расследаванні. «Таварышы наркадылеры, пярэваратні ў пагонах, беларусафобы ды іншая шушара, замаўляйце шампанскае. З
Афіцыйная прычына — адсутнасць Валошына на працоўным месцы цягам некалькіх дзён у кастрычніку, бо быў у замежжы. Валошын пераконваў, што ў гэты час займаўся журналісцкімі расследаваннямі і не павінен увесь час знаходзіцца ў межах рэдакцыі.«Не менш за тры разы з «канторы» ў рэдакцыю прыходзілі, аблівалі мяне паклёпамі і патрабавалі звольніць як ворага народа. Але былы рэдактар Уладзімір Наркевіч правяраў інфармацыю і не дазваляў рознага кшталту даносчыкам шкодзіць і брахаць», — піша журналіст.
Паводле Валошына, на яго прыйшла скарга з Міністэрства інфармацыі.
«Звальняць мяне па артыкуле наадрэз адмовіліся, намякнуўшы, што калі не напішу заяву, праблемы будуць у іншых супрацоўнікаў. Казалі, што некаторым людзям Карлюкевіч пагражаў ледзь не пракуратурай, калі я не падпішу заяву… А вельмі не хацелася падстаўляць іншых. Тым больш, што ў газеце «Звязда» працуе нямала
Валошын са словаў Карлюкевіча зразумеў, што «замову» на яго зрабіла адно з сілавых ведамстваў. «Можа, паскардзіліся чэкісты, якія мяне вербавалі, каб даваць інфу на злівы, ды недавербавалі?»«Для мяне перыяд працы ў «Звяздзе» найперш запомніцца задавальненнем ад эфекту, які выклікалі некаторыя матэрыялы. Ды і не думаю, што ў вачах