Мінскія дольшчыкі, дамы якіх будуць здадзеныя ў эксплуатацыю ў 2012 годзе і пазней, атрымалі нечаканы сюрпрыз ад «Беларусбанка». У пятніцу, 16 снежня, банк узнавіў выплаты па крэдытах на льготнае будаўніцтва. Пацверджанне гэтай інфармацыі «Наша Ніва» атрымала ад дольшчыкаў, якія будуюцца ў трох розных дамах Мінска.

Нагадаем, з 10 кастрычніка «Беларусбанк», спасылаючыся на рашэнне Савета міністраў, у аднабаковым рэжыме спыніў перавод грошай на рахунак забудоўшчыкаў. Паведамлялася, што сітуацыя застанецца нязменнай да канца года.

Цяпер многія дольшчыкі змогуць уздыхнуць спакойна. Яны рыхтаваліся да горшага, але абышліся параўнальна малой крывёю.
Некаторыя з іх, каб выканаць чарговы плацёж, былі вымушаныя адкрываць дадатковыя крэдытныя лініі па камерцыйных стаўках. Іншыя плацілі грашыма, адкладзенымі на рамонт. Тыя ж, хто чакаў два месяцы, паверыўшы ўладам, усё адно засталіся «ў мінусе». За час неплацяжоў іх кватэры істотна падаражэлі, але розніцу ў кошце давядзецца аплачваць сваімі сродкамі.
А неаплачаная частка кватэры за гэтыя месяцы вырасла ў цане на 32,4%.

Такім чынам, Савет Міністраў, Мінгарвыканкам і «Беларусбанк» усё ж не рызыкнулі ўносіць змены ў раней заключаныя кантракты, а сталі выконваць дамовы, хоць і са спазненнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?