У Румыніі праходзіць неафіцыйны рэфэрэндум у справе аўтаноміі Ўсходняй Трансыльваніі, дзе ў асноўным пражываюць вугорцы. Паводле папярэдніх вынікаў, пераважная большасьць тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні, выказаліся за аўтаномію для румынскіх вугорцаў. Румынскія ўлады лічаць рэфэрэндум незаконным.

Рэфэрэндум адбываецца ў цэнтральнай частцы Румыніі, у акругах Харгіта (Harghita), Ковашна (Covasna) i Мурэш (Mures), дзе пераважна жывуць вугорскамоўныя шэклеры. Рэфэрэндум арганізавала Народная рада шэклераў, якая хоча прэзэнтаваць вынікі эўрапейскім інстытутам і аднабакова абвесьціць аўтаномію рэгіёну. Рэфэрэндум працягнецца да суботы, аднак на падставе папярэдніх вынікаў ужо вядома, што амаль 90 адсоткаў галасоў былі аддадзеныя за аўтаномію.

Рэфэрэндум быў падвержаны вострай крытыцы ўсіх палітычных сілаў Румыніі, якія трактуюць яго як замах на тэрытарыяльную інтэгральнасьць краіны. Супраць яго выступае нават найбуйнейшая арганізацыя вугорскай нацыянальнай меньшасьці ў Румыніі – Партыя румынскіх вугорцаў. На думку кіраўніка гэтай партыі, вугорцы могуць атрымаць аўтаномію толькі легальнымі мэтадамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?