З 1 па 13 снежня спажывецкія цэны ў Беларусі ўзраслі на 1,5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на піва (5,9%), ялавічыну першай катэгорыі (3,4%), маргарын (3%), бензін (10,3%), медыкаменты (2,6%), посуд (2%), трыкатажныя вырабы (1,7%).

Патаннелі жытне-пшанічны хлеб (0,1%), морква (0,2%), салёны селядзец (0,3%), смятана (0,6%), грэцкія крупы (0,9%), алей, белакачанная капуста (па 1,3%), паўфабрыкаты з мяса птушкі (1,4%), малако (2,3%).

Са студзеня па лістапад 2011 года спажывецкія цэны ўзраслі на 104%, з улікам 13 дзён снежня — на 107,1%.

Міністр фінансаў Андрэй Харкавец заявіў 16 снежня, што па выніках года рост цэн можа скласці 120% (2,2 разу).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?