Хрысціянскія дэмакраты выбралі сабе новы лозунг. Фота радыё Свабода.
Віталь Рымашэўскі (злева) і Дзяніс Садоўскі. Фота радыё Свабода.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя 17 снежня правяла ўжо чацвёрты ўстаноўчы з’езд. Мінулыя спробы сканчаліся адмовай аб рэгістрацыі ад Міністэрства юстыцыі. Хадэкі не здаюцца — гнуць сваю лінію далей.
Памяшканне зноў было выбранае ДК МТЗ.
Кіраўніцтву БХД неяк атрымалася дамовіцца з упраўляючымі дома культуры, каб зняцьНавука іншым партыям і арганізацыям.чырвона-зялёны сцяг.
У фае памяшкання прадавалі мёд. Часовы павераны ЗША Майкл Скэнлан нават не ўтрымаўся, каб набыць збаночак.
З’явілася новая расцяжка «Народная партыя з хрысціянскім сэрцам». А вось па іншай атрыбутыцы асаблівай розніцы ад мінулых з’ездаў не было, зрэшты, і не мусіла быць.
Нязвыклай была толькі адсутнасць Паўла Севярынца. Як вядома,
рухавік-стваральнік БХД цяпер адбывае пакаранне «хіміяй» у Пружанскім раёне.
Ад Севярынца быў заслуханы відэазварот. Павел, седзячы ў машыне ў
У падобным ключы выступаў і былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віталь Рымашэўскі, які, сярод іншага, прапанаваў Лукашэнку мірны сцэнар перадачы ўлады.
Ён прадугледжвае вызваленне палітычных зняволеных (у зале віселі партрэты палітвязняў), правядзенне свабодных выбараў і фінансавую дапамогу ад Еўропы для выхаду з крызісу.
Таксама Рымашэўскі даў тлумачэнне свайму лісту, які ён напісаў з СІЗА КДБ Аляксандру Лукашэнку. Сказаў, што гэта быў своеасаблівы кампраміс. Сілавікі такім чынам дабіваліся, каб кандыдат ад БХД назваў Лукашэнку прэзідэнтам.
Не абышлося і без стратаў. Цяпер у БХД засталося тры сустаршыні. Чацвёрты — Аляксей Шэін — папрасіў вызваліць яго ад гэтай пасады.
«Рашэнне прымалася ў малітвах», —адзначыў Аляксей.
У БХД ён тым не менш застаецца. Пра супярэчнасці Шэіна з некаторымі кіраўнікамі БХД гаварылі яшчэ перад выбарамі, калі ён нават не ўвайшоў у давераныя асобы кандыдата ад сваёй партыі.
У астатнім з’езд праходзіў даволі аператыўна. Гарачых дыскусій на ім не было. Выступы былі кароткімі і інтэнсіўнымі. Галоўнай мэтай застаецца рэгістрацыя, а не ўнутрыпартыйныя пытанні.
Падчас галасавання па сустаршынях за Севярынца не было ніводнага голасу супраць ці тых, хто ўстрымаўся. Па Дзмітруку — шасцёра ўстрымаліся. Двое былі супраць, а яшчэ шасцёра ўстрымаліся па Рымашэўскім.
Усяго на з’ездзе было 108 дэлегатаў.
Было нямала гасцей
А вось Аляксандр Мілінкевіч, Аляксей Янукевіч ды Юрась Губарэвіч у гэты дзень вырашылі наведаць Паўла Севярынца «на высылцы». Цяжка сказаць, ці гэта выйшла выпадкова, ці не.
У перапынку з’езда прайшлі сустрэчы «Моладзі БХД» (яе сапраўды было нямала) ды «Пенсіянераў БХД».
Скончыўся ж з’езд выступам Лявона Вольскага — у цемры, бо адрубілі электрычнасць.