17 снежня на 71-ым годзе жыцця спынілася сэрца вядомай спявачкі Сезарыі Эвары.

За апошнія гады Сэзарыя Эвара неаднаразова зведвала праблемы са здароўем.

У 2008 годзе спявачка перанесла інсульт пасля канцэрту ў Мельбурне. У маі 2010 года ёй была зробленая аперацыя на сэрцы ў Парыжы, пасля чаго выканаўцы прыйшлося адмяніць усе выступы да канца года. 11 сакавіка 2011 Сэзарыя спявала ў Мінску, прэзэнтуючы альбом «Nha Sentimento»

У канцы верасня яна заявіла пра сканчэнне музычнай кар’еры. Ураджэнка астраўной дзяржавы Каба-Вердэ спявала на мясцовым дыялекце партугальскай мовы.
Яе называлі «басаногай дзівай». Бо на сцэну заўсёды выходзіла басанож, у знак павагі да сваіх супляменнікаў, што жылі ў галечы. Абуткам карысталася толькі ў краінах з халодным кліматам, як Беларусь.

Спяваць Эвара пачала яшчэ 17 гадоў, аднак вядомасць прыйшла толькі ў 43, калі быў выпушчаны першы яе альбом у Партугаліі. Сусветную славу ёй прынёс альбом «Міс Перфумаду» (1992).

На сваёй радзіме яна цалкам фінансавала сістэму пачатковай адукацыі.

10 сакавіка 2011 г. яна выступала ў Мінску ў Палацы Рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?