З’езд расійскай партыі «Яблык» адмовіўся вылучыць сваім кандыдатам у прэзідэнта блогера Аляксея Навальнага. Яго кандыдатуру прапаноўвала дзяячка грамадзянскага руху з Падмаскоўя Яўгенія Чырыкава. Па яе словах, «Навальны стаў чалавекам, які кансалідаваў грамадзянскую супольнасць на апошніх выбарах». Навальны заслужыў вядомасць, выкрыўшы карупцыі і крадзяжы ў блізкіх да Пуціна дзяржаўных нафтагазавых кампаніях. Перад апошнімі выбарамі ён вылучыў формулу, якая мела поспех: «Галасуй за любых, толькі не за «Адзіную Расію». Ён быў адным з суарганізатараў мітынгу на Чыстых Прудах, які скончыўся сутычкамі маніфестантаў з паліцыяй на Лубянцы. Цяпер ён адбывае арышт 15 сутак.

Партыя «Яблык» вылучыла кандыдатам свайго даўняга лідара эканаміста Рыгора Яўлінскага. Як і Жырыноўскі з Зюганавым, ён выконвае ў Расіі ролю «вечнага кандыдата» ад апазіцыі, пры гэтым застаючыся ў рамках сваёй партыі. Між тым сур'ёзную альтэрнатыву пуцінізму можа стварыць толькі шырокая кааліцыя, заснаваная на новых прынцыпах. Навальны вылучаецца з ліберальнай апазіцыі сваім адкрытым нацыяналізмам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?