Мінск, плошча Незалежнасці, 19 снежня 2011. Фота Сяргея Гудзіліна.

Мінск, плошча Незалежнасці, 19 снежня 2011. Фота Сяргея Гудзіліна.

Людзі прыйшлі са свечкамі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Людзі прыйшлі са свечкамі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Людзі прыйшлі са свечкамі і прынеслі спісы памяці. Фота Сяргея Гудзіліна.

Людзі прыйшлі са свечкамі і прынеслі спісы памяці. Фота Сяргея Гудзіліна.

А старанны аператар спецслужбаў фіксаваў: што там за ўлёткі пад свечкамі?

А старанны аператар спецслужбаў фіксаваў: што там за ўлёткі пад свечкамі?

А пасля пачаліся затрыманні. Мінск, плошча Незалежнасці, 19 снежня 2011. Фота Сяргея Гудзіліна.

А пасля пачаліся затрыманні. Мінск, плошча Незалежнасці, 19 снежня 2011. Фота Сяргея Гудзіліна.

Новы сімвал мінскай міліцыі — сіні бусік замест аўтазака. Фота Сяргея Гудзіліна.

Новы сімвал мінскай міліцыі — сіні бусік замест аўтазака. Фота Сяргея Гудзіліна.

Новы сімвал мінскай міліцыі — сіні бусік замест аўтазака. Фота Сяргея Гудзіліна.

Новы сімвал мінскай міліцыі — сіні бусік замест аўтазака. Фота Сяргея Гудзіліна.

Затрымліваюць Юлію Хлашчанкову. Фота з Фэйсбука.

Затрымліваюць Юлію Хлашчанкову. Фота з Фэйсбука.

Каля Чырвонага касцёла. Фота Сяргея Гудзіліна.

Каля Чырвонага касцёла. Фота Сяргея Гудзіліна.

20:29

У Маскоўскі РУУС на двух аўтобусах адвезлі 19 чалавек, паведамляе сайт spring96.org. У Цэнтральным РУУС знайшліся 12 затрыманых, іх адпусцілі без складання пратаколаў, у Ленінскім РУУС затрыманых было трое. Чатырох затрыманых на плошчы Якуба Коласа адпусцілі з машыны міліцыі без складання пратаколаў.

20:23

Свечкі гараць і каля іншых цэркваў і касцёлаў Мінска. Група моладзі толькі што падышла да царквы Святога Язэпа, што ў Верхнім Горадзе. Там ужо гарэў дзясятак свечак.

20:15

У касцёле моляцца 60 чалавек. Два ціхары таксама зайшлі, селі на край лавы. На плошчу працягваюць па адным, па два падыходзіць людзі, ставіць свечкі. Ля знічоў стаіць каля дзесяці чалавек. Але асноўная маса людзей разышлася. Ціхары адышліся ў цень — каля 20 чалавек іх стаяць дзвюма групамі збоку, бліжэй да рэстарана «Белая Русь».

20:06

Да Чырвонага касцёла прыйшоў і кіраўнік амерыканскай дыпмісіі ў Беларусі Майкл Скэнлан, паведамляе радыё «Свабода».

20:04

Спецслужбісты затрымалі яшчэ аднаго хлопца.

Сярод прысутных на плошчы быў заўважаны палітвязень Зміцер Дрозд.

Ціхары весяляцца. Падыходзяць да людзей і запытваюцца: «Што вам падказаць?» — або інфармуюць: «Маліцца тут нельга. Будзе расцэнена як пікет. Маліцца можна толькі на тэрыторыі касцёла». Адзін з іх, гледзячы на запаленыя знічы, запытвае іншага: «Цікава, а слоічак можна забраць з сабой?» Іншы перапытвае: «Для солі?»

20:03

Удзельнікі акцыі перайшлі ў Чырвоны касцёл, каб памаліцца. Там акурат распачалася служба. Ціхары засталіся вонкі.

20:02

БелаПАН паведамляе, што на плошчы Незалежнасці гуляе і пасол Літвы Эдмінас Багдонас.

19:57

Каля Чырвонага касцёла дае інтэрв’ю журналістам Мілана Міхалевіч. Яна кажа, што яе муж шмат бы аддаў, каб сёння быць тут. Да Міланы падыходзяць людзі ў чорным, але пакуль не затрымалі.

19:55

Наста Лойка паведамляе ў фэйсбуку імёны затрыманых на плошчы Якуба Коласа: Марыйка Касьян, Ганна Кавалеўская, Сяргей Лыскоў, Андрэй Моўчан. У іх забралі свечкі, трымаюць пакуль у аўтобусе ў двары.

19:52

Сённяшнія затрыманні, адзначае карэспандэнт НН, былі надзвычай жорсткімі — людзей цягалі па прыступках, лупілі па галовах.

19:48

Яшчэ імёны затрыманых: Мускі Міхась, Васільеў Раман, Пратасавіцкі Андрэй, Яроменак Уладзь (былы палітвязень) — гэта маладафронтаўцы. Акрамя таго, Алесь Макаеў, Абрамовіч, Чырэйка (?). Затрымалі іх «на Касцёле», паведамляе іх імёны ў сваім Фэйсбуку Наста Палажанка.

19:48

Пасля затрыманняў каля касцёла застаецца каля пяцідзесяці чалавек.

19:46
Затрыманні ў Маладзечне

Міліцыя схапіла Алеся Капуцкага і Эдуарда Баланчука. Як паведаміў «НН» чытач з Маладзечна, у горадзе праходзіць акцыя. Каля помніка «Пакутнікам за волю і незалежнасць Беларусі» удзельнікі запалілі знічы. Міліцыянты схапілі 5 чалавек, сярод іх Капуцкі і Баланчук. Імёны іншых затрыманых пакуль невядомыя. У цэнтры горада дзяжурыць міліцэйскі аўтазак. Побач шмат міліцыянтаў.

19:45

Сярод затрыманых Зміцер Крымянецкі (?).

Крыкі чуваць з задняга баку Чырвонага касцёла.
Магчыма, там затрыманні набылі жорсткую форму.
19.40

Затрымалі яшчэ двух хлопцаў. Адзін з іх падчас затрымання гучна крычаў: «Прэса! Прэса!» Следам забралі дзяўчыну.

19:41
Адзін бусік запоўнены затрыманымі. Падагналі другі бусік.
На вачах рэпарцёраў НН у яго пацягнулі хлопца з дзяўчынай. Пяць хлопцаў пра спробе затрымання ўзяліся ў счэпку. Спецназаўцы пацягнулі іх, але не здолелі разарваць ланцуг. Вырвалі толькі аднаго дзецюка, астатнія паваліліся, але не даліся. Абураная жанчына пакетам перацягнула спецназаўца па спіне.
19:40
Колькасць пратэстоўцаў каля Чырвонага касцёла на плошчы Незалежнасці вырасла да 200 чалавек.
19:37

Спецназаўцы на плошчы Незалежнасці выхопліваюць удзельнікаў пратэсту з гурту людзей . Наш рэпарцёр ацэньвае колькасць затрыманых у дзесяць чалавек.

19:33

Мы па-ранейшаму не маем сувязі з відэааператаркай «Нашай Нівы» Таццянай Гаўрыльчык, затрыманай у часе перформансу групы Femen. Яе завялі ў будынак КДБ каля 11-й гадзіны. Ад 12-й гадзіны яна перастала адказваць на тэлефанаванні. У прэс-службе КДБ нам нічога не паведамілі.

19:31

Жанчыны са свечкамі стаяць каля Чырвонага касцёла. Іншая група жанчын спявае каля помніка Анёлу. Пад помнікам стаіць ужо 60 свечак. Вось проста на вачах карэспандэнткі «Нашай Нівы» пацягнулі ў бусік яшчэ аднаго мужчыну.

19:29

Прынамсі двух чалавек затрымалі каля Чырвонага касцёла на вачах у карэспандэнта «Нашай Нівы». Каля бажніцы згуртавалася каля 50 пратэстоўцаў. Адразу туды рушылі машыны спецназа. Здаецца, яны збіраюцца затрымаць яшчэ больш людзей.

19:23

На плошчы Незалежнасці каля дваццаці чалавек сабраліся разам і запальваюць свечкі.

19:23

Красамоўны факт пра пільнасць праваахоўнікаў перадае карэспандэнт радыё «Свабода». Ля рэстарацыі «Васількі», што насупраць будынку КДБ, начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў асабіста правярае сумкі, пакеты і розныя пакункі ў мінакоў, якія рухаюцца ўздоўж праспекта Незалежнасці. Што ж шукае Барсукоў?

19:18

Нашы чытачы паведамляюць, што Ліхавідаў і Парфянкова прывезлі ў Цэнтральны РУУС.

19:16

Затрыманы Аляксандр Сцепаненка з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

19:14
Старшыня суду Першамайскага раёна Мінска Тамара Высоцкая адмовілася перааформіць дакументы на спатканне асуджанага праваабаронцы Алеся Бяляцкага з яго 82-гадовым бацькам, які знаходзіцца ў цяжкім стане,
паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
19:13

Каля дома Анатоля Лябедзькі па-ранейшаму дзяжураць 7–8 чалавек. Анатоль Лябедзька жартуе з нагоды засады ў сваім фэйсбуку: «Адзін зайшоў у пад’езд. Вось думаю, або насікае, або бычкоў накідае каля дзвярэй».

19:11

Затрыманыя Мікіта Ліхавід з мамай Аленай, а таксама Васіль Парфянкоў, паведамляе ў сваім фэйсбуку праваабаронца Наста Лойка. Алена Ліхавід паведаміла, што іх вязуць у Цэнтральны РУУС.

19:10

Каля «нулявога кіламетра» ў дзяўчыны адабралі запаленую запальнічку.

19:07

У сацыяльных сетках ёсць запісы, што людзі збіраюцца «прайсціся тым жа маршрутам, што і год таму ў той жа час, што і год», г.зн. а 20-й гадзіне. Людзі маюць на ўвазе прыватны, персанальны пратэст, без лозунгаў і плакатаў.

Ніхто з апазіцыі не ўзяў на сябе арганізацыю масавай акцыі.
19:03
Затрыманы мінчук Аляксандр Арцыбашаў і яшчэ некалькі чалавек.
Яны збіраліся запусціць у неба на вуліцы Няміга кітайскія ліхтарыкі, у такі спосаб адзначыўшы гадавіну разгону Плошчы. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў грамадскі актывіст Міхаіл Пашкевіч. Затрыманыя знаходзяцца ў Цэнтральным РУУСе.
19:02

Дзясятак журналістаў сабраўся каля помніка Дзяржынскаму. Яны меркавалі, што там адбудзецца перформанс, аднак ніякіх удзельнікаў там няма.

18:57
ДАІшнікі стаяць на кожным святлафоры праспекта.
Каля паштамта стаяць таксама групкі агентаў у цывільным, у тым ліку аператары.
18:54
Былы палітвязень Мікіта Ліхавід, ягоная мама Алена Ліхавід і Васіль Парфянкоў прайшлі ў бок плошчы Перамогі. «Будзем гуляць», — сказалі яны карэспандэнтцы НН.
Усяго карэспандэнтка НН пабачыла чатыры групкі па пяць чалавек у раёне Плошчы. Людзі гуляюць, чуваць, як яны размаўляюць пра Плошчу мінулага года.
18:49
У міліцыянтаў на выхадзе з метро плошчы Незалежнасці карэспандэнт «Нашай Нівы» заўважыў здымкі, мусіць, некаторых актывістаў апазіцыі, у прыватнасці, пазнаў маладафронтаўца Дземідзенку
 — відаць, яны маюць загад затрымаць патэнцыйных лідараў акцыі пратэсту. Каля яліны на Плошчы, каля Дома ўрада і ля гарвыканкама стаяць групы агентаў у цывільным.
18:45
Каля цырка невялікая аварыя.
Ад гэтага ўтварыўся затор, ускладнены рух транспарту. Ад плошчы Перамогі да Кастрычніцкай сюд-туд відаць агенты-ціхары, а таксама міліцыянты ў форме па парах.
18:40

Каля музея Вялікай айчыннай вайны і за Палацам Рэспублікі стаяць два дзясяткі аўтобусаў і машын са спецназам, а таксама чатыры аўтазакі МАЗ.

На Плошчы і праспекце назіраецца вялікая колькасць агентаў у цывільным, у той час як міліцыянты ў форме надглядаюць пасажыраў на выхадах з метро.
Тым не менш, у розных месцах праспекта заўважны і групкі неабыякавых людзей — некаторыя са свечкамі, кветкамі і нацыянальнай сімволікай.

* * *

«19 снежня 2010 году ў нашай краіне згасла святло. Цэлы год мы жылі ў цемры. Адны спрабавалі ўбачыць неба скрозь цёмныя краты турэмных камераў, іншыя стаялі цёмнымі зімовымі раніцамі каля турмаў, каб даведацца хоць што-то пра сваіх блізкіх. У змрочны час мы стаялі ў чэргах да абменнікаў і праз цемру адчувалі, як павялічваюцца ноччу цэны ў крамах», — гаворыцца ў звароце, які распаўюджваецца ў сацыяльных сетках.

«Хай кожны запаліць сваю свечку, дзе яму зручна: пры дарозе, на прыпынку, на прыступках крамы, кінатэатра. Давайце асветлім не толькі Менск, але і цэнтральныя вуліцы іншых гарадоў нашай краіны!» — заклікаюць арганізатары акцыі.

* * *

Акцыі салідарнасці ў замежжы

Варшава. Вулічныя акцыі пройдуць перад амбасадай Беларусі, а 12.00 і вечарам на Замкавым пляцы.

Вільня. Акцыя з 10-й да 12-й на плошчы Вінцаса Кудзіркі.

Кіеў. Пікетаванне амбасады Расеі (17-я) і амбасады Беларусі (19-я).

Лондан. У галерэі «Серпантын» а 15.00 будуць чытаць казкі, якія напісаў у турме Андрэй Саннікаў для свайго сына Даніка. 16.30 — акцыя каля беларускай амбасады.

Амстэрдам. Прэзентацыя фільма «Беларуская мара». Адрас: Arie Biemondstraat 111, NL–1054 PD Amsterdam.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?