Эскіз вокладкі «Беларускага календара» на 1911 год выстаўлены на аўкцыён
Эскіз працы Язэпа Драздовіча ацэньваюць у $100.
На інтэрнэт-аўкцыён ay.by выстаўлены эскіз вокладкі «Беларускага календара» за 1911 год, выдадзены «Нашай Нівай». Верагодны аўтар эскізу — Язэп Драздовіч.
Першапачатковы кошт лоту — $100, ці 879 000 рублёў. Да канца таргоў засталася два дні.
Памер эскізу — 125×165 мм, стан вельмі добры — карціна захоўваецца ў рамцы. Эскіз выкананы алоўкам, тушу і бяліламі.