Сярод затрыманых 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці ў выніку разгону мірнай акцыі пратэсту аказалася нямала дзяўчат, прысуджаных да розных тэрмінаў адміністрацыйнага арышту.
Да гадавіны гэтай падзеі частка дзяўчат, якія ўтрымліваліся ў
«Кожны з нас на ўласным досведзе пераканаўся наколькі міліцыя не з народам і любое волевыяўленне жэстачайшэ караецца. Але сваёй мэты гэтыя людзі не дамагліся, бо ізалятары для нас сталі ўстановамі адукацыі, дзе выхоўваюць сілу волю і мужнасць. Мы прайшлі гэтую школу з гонарам і зарабілі права называцца яе выпускнікамі, атрымалі бескарысны, але сур’ёзны досвед», — пішуць у паштоўцы дзяўчаты.
Нараўне з выпускніцамі
Сваім «настаўнікам» выпускніцы дзякуюць за тое, што «перасталі баяцца казаць услых тое, што на самай справе думаюць…» і жадаюць ім «навучыць прымаць правільныя рашэнні», бо за кожны ўчынак прыйдзецца адказаць.