Напярэдадні магчымых акцый у сувязі з першай гадавіны разгону дэманстрацый пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў — 19 снежня 2010 года — у цэнтр Мінска сцягнутыя супрацоўнікі праваахоўных органаў.

Так, на Кастрычніцкай плошчы ўжо знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі ў форме, спецназ у форме, а людзі ў цывільным патрулююць праспект Незалежнасці. Аўтобусы з сілавікамі заўважаныя ў прылеглых да Кастрычніцкай плошчы дварах, на плошчы Свабоды.

Як раней паведамлялася, у Мінску і іншых гарадах Беларусі пачаліся прэвентыўныя затрыманні актывістаў апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?