Як паведамілі карэспандэнту «НН» у прэс-службе МЗС, ведамства пакуль не валодае афіцыйным пацверджаннем таго, што загінуўшыя і пацярпелыя ў выніку пажару ў Падмаскоўі з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі.

Нагадаем, што 18 снежня ў Маскоўскай вобласці на пажары загінулі 6 чалавек. Трагедыя здарылася ў вёсцы Глухава Краснагоскага раёна на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі, дзе вырабляліся кінапавільёны для кампаніі «Галаўкіно» рэжысёра Фёдара Бандарчука. А 4-й гадзіне раніцы загарэліся восем аднапавярховых драўляных бытовак, паведаміла МНС Маскоўскай вобласці. Плошча пажару склала каля 80 кв.м. Пажарныя змагаліся з агнём больш за гадзіну.

Па інфармацыі расійскай паліцыі, якую распаўсюдзілі СМІ, загінуўшыя з’яўляліся грамадзянамі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?