Экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў лічыць, што Андрэя Саннікава і Мікалая Статкевіча выпусцяць у 2012 годзе.

— Я думаю, ён [Лукашэнка] пачне праводзіць з Захадам нейкую гульню пад блізкія парламенцкія выбары: усё-такі крэдыт ад МВФ яму патрэбен. А пры наяўнасці палітвязняў ён немагчымы, — сказаў палітык у інтэрв’ю «Газете. Ру».

— На вашую думку, цяпер Лукашэнка найбольш арыентаваны на Маскву? Ці працягвае дзейнічаць па прынцыпе «і нашым, і вашым»?

— Ён ніколі не будзе дзейнічаць у адным кірунку.

Усе кажуць, што вось, ён вельмі хвацкі палітык, бо ўмее цягнуць грошыкі і з Захаду, і з Усходу. Так. Але я не ведаю, што тут такога мудрага.

Калісьці ён мне сказаў фразу, калі быў у нас перыяд нейкіх асабістых адносін: я быў старшынёй Саюза пісьменнікаў, і ён хацеў мяне мець прыдворным ідэолагам. Дык ён сказаў: «Цяпер трэба рускіх задобрыць. Вось прыйдзе час — мы ўсё вернем. «Пагоню» вернем, сцяг вернем — усё вернем.

Але ж ведаеце прымаўку «разумнае цялятка дзвюх матак смокча». І вось ён з гэтага пастаянна зыходзіць.

І, як ні дзіўна, самае прымітыўнае, што можа быць у палітыцы, — яно дзейнічае. Але гэта абумоўлена не яго мудрасцю, а становішчам Беларусі паміж Расіяй і Еўропай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?