Тры хлопчыкi зьявiлiся на сьвет у дваццацiгадовай жыхаркi мястэчка Сьвiслач Веранiкi Маркушэўскай.

У Гродзенскiм абласным раддоме нарадзiлася трайня, паведамiў галоўны ўрач Гродзенскага абласнога радзiльнага дома Вiктар Лiсковiч.

Тры хлопчыкi з’явiлiся на свет у дваццацiгадовай жыхаркi г. Свiслач Веранiкi Маркушэўскай. Маладая пара, якая чакала першынца, адразу стала шматдзетнай сям’ёй. Вага малышоў — 1900, 2150 i 2240 грамаў. Стан здароўя трайнятак боязi ў медыкаў не выклiкае. Летась у Гродзенскiм раддоме ўжо нарадзiлася адна трайня. Дзяўчынкi з’явiлiся на свет у Таццяны Якубовiч, бухгалтара Слонiмскага аўтарамонтнага завода.

Таццяна ГАСЦIЛОВIЧ, БЕЛТА

Звязда

У застаўцы выкарыстаны малюнак takeastroll.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0