Кіраўніцтва недзяржаўнай рэгіянальнай газеты «Бобруйский курьер» на мінулым тыдні атрымала распараджэнне з гарвыканкама – «да 16 сакавіка 2007 года стварыць пярвічную арганізацыю «ОСВОД» («Таварыства выратавання на водах» – пр. прэс‑служба БАЖ) у працоўным калектыве прадпрыемства».

«Для выканання Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка №1 «Аб мерах па замацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»... і ў мэтах скарачэння гібелі людзей на вадаёмах», – паведамляецца ў лісце за подпісам старшыні Бабруйскага гарвыканкама Д. Бонахава.

Як стала вядома прэс‑службе БАЖ, ад рэдакцыі патрабуецца, паводле гэтага загаду, да 20 сакавіка прадаставіць ў аддзел ідэалагічнай работы гарвыканкама дакументы «для рэгістрацыі»: пратакол сходу, дзе патрабуюць указаць поўныя даныя абранага старшыні (нават хатнія адрас і нумар тэлефона), і даведку, пацвярджаючую юрыдычны адрас прадпрыемства.

Да 1 мая неабходна стварыць на прадпрыемстве «інфармацыйны куток» «Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах», наладзіць сумесна з гарадской арганізацыяй «ОСВОД» прафілактычную работу па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах, а таксама «арганізаваць у працоўным калектыве работу па зборы сяброўскіх унёскаў з разліку – 1 000 на аднаго працоўнага». Адчытацца аб выкананні распараджэння трэба не пазней за 10 мая.

Між іншым, у прэзідэнцкай Дырэктыве №1 няма ні воднага слова пра «Таварыства выратавання на водах». А другі пункт распараджэння Бабруйска гарвыканкама цалкам ігнаруе працэдуру прыёму ў сябры «Таварыства выратавання на водах», замацаваную ў статуце арганізацыі.

«Не могуць супрацоўнікі якога‑небудзь калектыву сабрацца і самі стварыць пярвічную арганізацыю – гэта нонсенс», – звярнуў увагу намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец. – Згодна са статутам «Беларускага рэспубліканскага таварыства выратавання на водах», прыём фізічных асоб у сябры таварыства могуць праводзіць ужо існуючыя пярвічныя арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?