Варшаўскае аддзяленьне Краёвага таварыства браслаўчан падрыхтавала і выпусьціла каталёг польскамоўнай літаратуры аб Браслаўшчыне. Выданьне зьмяшчае кароткія анатацыі на 22 кнігі, што ўбачылі сьвет паміж 1930 і 2005 гадамі. Значную частку гэтай літаратуры складаюць успаміны. Прадстаўлены таксама гістарычныя апрацоўкі ды адзін турыстычны даведнік. Каталёг дэманструе багацьце і разнастайнасьць літаратуры пра паўночна‑заходні рэгіён Беларусі.

Краёвае таварыства браслаўчан гуртуе вакол сябе людзей, не абыякавых да малой радзімы. Яно спрыяе інтэграцыі землякоў. Напрыклад, летась у красавіку НДА зладзіла ў Варшаве зьезд браслаўчан.

Апроч таго, грамадзкая арганізацыя арганізоўвае экскурсіі, дапамагае польскаму і каталіцкаму асяродзьдзю Браслаўшчыны ды выдае ўласную газэту.

Вітальд Гамбровіч, belngo.info

У застаўцы выкарыстанае фота Анатоля Сакалова, svaboda.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0