Затрыманых падчас малітвы каля Чырвонага касцёла 19 снежня прыгаворваюць да адміністрацыйных арыштаў, паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Паводле яе слоў, у судзе Маскоўскага раёна Мінска ўжо вынесены першыя прыгаворы затрыманым. «Юрый Асмалоўскі і Сяргей Канапацкі асуджаны на 10 сутак арышту, Раман Грыцэвіч і Алесь Пяткевіч — на сем, Ігар Грыцэвіч — на трое сутак», — паведаміла Лойка.

Яна зазначыла, што 27-гадовы Ігар Грыцэвіч хворы на анкалагічнае захворванне. Аднак супрацоўнікі міліцыі адмовіліся ўзяць у яго бацькі лекі для сына.

У гэты момант суды працягвацца. Паводле звестак Лойкі, працэсы ідуць у чатырох судах Мінска — Маскоўскага, Цэнтральнага, Ленінскага і Фрунзенскага раёнаў. Большасць затрыманых абвінавачаны на падставе артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).

Паводле звестак праваабаронцаў, вечарам 19 снежня ў Мінску было затрымала прыкладна 50 чалавек, якія выйшлі ў цэнтр горада, каб запаліць свечкі ў знак салідарнасці з палітзняволенымі, арыштаванымі пасля леташніх выбараў прэзідэнта.

Асноўныя затрыманні прайшлі на плошчах Незалежнасці, Кастрычніцкая і Якуба Коласа.
На плошчы Незалежнасці людзей затрымлівалі непасрэдна каля касцёла, дзе ў гэты час ішло набажэнства.

Асмалоўскі Юрый — 10 сутак.

Канапацкі Сяргей — 10 сутак.

Грыцэвіч Раман — 7 сутак.

Пяткевіч Алесь — 7 сутак.

Грыцэвіч Ігар — 3 сутак.

Хлашчынкова Юля — вывезлі ў 6-ы шпіталь.

Царук Галіна — штраф 20 базавых.

Кішко Ігар — 15 сутак.

Лява Арцём — штраф 20 б.в.

Пратасавіцкі Андрэй — штраф 20 б.в.

Шулейка Наста — штраф 25 б.в.

Мускі Міхаіл — 10 сутак.

Макаеў Аляксандр — 10 сутак.

Парфянкоў Васіль — 12 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?