У выдавецтве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэма выйшлі новыя кнігі:

Гэта кніга Сяргея Харэўскага «Сто твораў ХХ стагоддзя».

Многія нарысы друкаваліся на старонках «Нашай Нівы» ў 1990-я гады. Пабачыла таксама свет кніга Уладзіміра Роўды «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь» пра эвалюцыю палітычных інстытутаў нашай краіны ад моманту дасягнення незалежнасці.

Харэўскi С. В. Сто твораў XX стагоддзя: нарысы па гiсторыi мастацтва i архiтэктуры Беларусi найноўшага часу / аўт.-укл. С. В. Харэўскi. — Вiльня: ЕГУ, 2011. — 432 с., iл.

ISBN 978-9955-773-51-1.

Кніга складаецца з нарысаў і эсэ, што былі напісаны аўтарам у розныя гады і часткова друкаваліся ў розных выданнях. Аўтар прапануе сваю інтэрпрэтацыю твораў мастацтва, храналогія стварэння якіх ахоплівае ўвесь найноўшы час — ад канца ХІХ ст. да нашых дзён. Прадстаўлены імёны шырока вядомых творцаў, а таксама тыя, што ўпершыню ўведзены ў беларускі культурны кантэкст.

Прызначаецца ўсім, хто вывучае мастацтва альбо творыць сам.

Роўда У. Палiтычная сiстема Рэспублiкi Беларусь: вучэб. дапам. — Вiльня: ЕГУ, 2011. — 354 с.

ISBN 978-9955-773-52-8.

Разглядаецца эвалюцыя палітычных інстытутаў нашай краіны ад моманту дасягнення незалежнасці; утрымліваецца кампаратыўны аналіз палітычных працэсаў у Беларусі, якія параўноўваюцца з тымі, што адбываліся ў іншых постсавецкіх краінах; падрабязна разглядаюцца такія пытанні, як атачэнне сістэмы, эвалюцыя палітычнага рэжыму, інстытуцыйная структура, асаблівасці палітычнай культуры і сацыялізацыі, асаблівасці дзейнасці груп інтарэсаў, спецыфіка агрэгацыі інтарэсаў, якая знаходзіць сваё адлюстраванне ў выбарах, дзейнасці партый і партыйнай сістэме. Выкарыстоўваюцца творы беларускіх і замежных палітолагаў.

Прызначана для студэнтаў і магістрантаў паліталагічных спецыяльнасцей, а таксама ўсіх, хто цікавіцца палітыкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?