Зараз турысты, у якіх ёсць шэнгенская віза, змогуць наведаць яшчэ адну краіну Еўропы. У саюз краін Шэнгенскага пагаднення ўвайшло княства Ліхтэнштэйн.

Еўрапейская камісія абвясціла 19 снежня Ліхтэнштэйн далучаецца да Шэнгенскай зоны і становіцца 26-й краінай-удзельніцай пагаднення аб бязвізавым перамяшчэнні.

Памежны кантроль зняты, і падарожнікам больш не прыйдзецца паказваць пашпарты з візамі пры перасячэнні межаў княства.

Ліхтэнштэйн павінен быў увайсці ў Шэнген яшчэ ў 2009 г., але з-за пярэчанняў Германіі і Швецыі, якія лічылі, што княства дапамагае ўхіляцца ад падаткаў, працэс зацягнуўся да снежня 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?