паведаміў 20 снежня на пасяджэнні Савета Рэспублікі першы намеснік старшыні Нацыянальнай акадэміі навук Пётр Віцязь.

Паводле яго слоў, спадарожнік дыстанцыйнага зандавання Зямлі гатовы і прайшоў наземныя выпрабаванні. Але, як адзначыў Віцязь, расійскі бок замовіў праграмнае забеспячэнне ў брытанскай фірмы, і яно дало збой. "Таму было прынята рашэнне праверыць усё паўторна", — сказаў вучоны. Калі ўсё пройдзе паспяхова, вываз на касмадром Байканур беларускага спадарожніка і расійскага спадарожніка "Канопус" адбудзецца ў студзені.

Савет Рэспублікі ўхваліў ратыфікацыю беларуска-расійскага міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах. Яно было падпісана ў Мінску 15 сакавіка 2011 года.

Пагадненне вызначае арганізацыйна-прававую аснову ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў касмічнай сферы. Ім замацоўваюцца асноўныя кірункі ўзаемадзеяння дзвюх краін, умовы абмену інфармацыяй, якая адносіцца да сумеснай дзейнасці, абавязацельствы па ахове правоў інтэлектуальнай уласнасці і інш.

Віцязь паведаміў, што кошт прац, выкананых Беларуссю па касмічнай тэматыцы, перавысіў 40 млн. долараў ЗША, а да 2014 года гэта сума павінна дасягнуць 200 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?