21 снежня Аб’яднаная грамадзянская партыя ладзіць прэзентацыю ўнікальных твораў — карцін, намаляваных сябрамі АГП, у тым ліку мастацкіх працаў «віп-каманды» АГП — Анатоля Лябедзькі, Міхаіла Чыгіра, Зінаіды Бандарэнкі і Станіслава Багданкевіча.

«Кожная з карцін — унікальная. — паведаміла „НН“ прэс-сакратарка партыі Ганна Красуліна. — Над кожнай працавала шмат аўтараў — у сярэднім шэсць. А ёсць яшчэ адна карціна, над якой усе мы працавалі супольна».

Якія гэта будуць карціны, пакуль трымецца ў сакрэце. Адну з іх уручаць у якасці падзякі за самае буйное ахвяраванне на карысць сем’яў палітзняволеных і сіротаў. Збор сродкаў будзе доўжыцца два тыдні.

«Адзінае, што я магу сказаць, што калектыў творчы падабраўся звышцікавы. — кажа старшыня АГП Анатоль Лябедзька. — 

Было вельмі цікава працаваць з Генадзем Бураўкіным і Юрыем Хашчавацкім.
Астатняе — на самой прэзентацыі».
Прэзентацыя адбудзецца ў 11.00 на офісе АГП (вул. Харужай, 22 — 1701).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?