Гарадзенскае аддзяленьне «Таварыства беларускай школы» сумесна з «Беластоцкім цэнтрам культуры» плянуе ў сакавіку прэзэнтацыю праекту «Filmowe Podlasie Atakuje».

«Filmowe Podlasie Atakuje» была ўтворана ў 2004 г. аматарамі кіно і супрацоўнікамі «Беластоцкага цэнтру культуры». Праект ствараўся з мэтаю папулярызацыі незалежнага кіно паўночна‑ўсходняй часткі Польшчы. Гэта менавіта тая частка Польшчы, як кажуць стваральнікі FPA, на якой сустракаюцца мноства культураў і рэлігіяў, зямля мастакоў, зуброў, дзікай прыроды і таго адзінага патэнцыялу, які мае выйсьце ў арыгінальных творчых дзеяньнях. За час існаваньня FPA наведаў больш за 50 гарадоў у Польшчы, Беларусі, Украіне, Латвіі, Чэхіі і Нямеччыне.

Прэзэнтацыя мае адбыцца 9 сакавіка а 18:30.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?