Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звяртаецца да грамадскасці з заклікам «Выратуем Зыбіцкую разам!»Таварыства настойвае на правядзенні грамадскага абмеркавання рэканструкцыі мінскай вуліцы Зыбіцкай (Гандлёвай).
«Усе, каму баліць за
Старшыня таварыства Антон Астаповіч падкрэсліў, што летась Таварыствам аховы помнікаў быў распрацаваны эскізны праект рэгенерацыі дадзенай тэрыторыі, якім прадугледжанае аднаўленне страчаных гістарычнай планіровачнай структуры, будынкаў і збудаванняў, гістарычнага ландшафту.
«Высокі прафесіяналізм даследчыкаў і распрацоўшчыкаў эскізнай прапановы ГА БДТАПГК быў пацверджаны і сёлета перамогай у намінацыі «Рэстаўрацыя, рэканструкцыя і аднаўленне аб’ектаў
Але нягледзячы на высокія ацэнкі, праектная прапанова была праігнараваная на афіцыйным узроўні,а Беларуская рэспубліканская
Са словаў Астаповіча, ужо знайшліся інвестары, — дарэчы, з Расіі. Такім чынам над Зыбіцкай (Гандлёвай) навісла пагроза. Фактычна пачалося праектаванне з боку «Мінскпраекта» і «Грамадзянпраекта»; эскізная прапанова, якая, паводле Астаповіча, не адпавядае аніводнаму крытэру правядзення прац на
«І, як вынік, неўзабаве будзе страчаная гэтая ці не апошняя пляцоўка гістарычнага цэнтра, дзе працы можна было б выканаць бездакорна, а вынікам ганарылася б уся Беларусь і яе грамадзяне», — гаворыць старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
Астаповіч лічыць, што застаецца адзіны шанец — аб’яднацца: «Таму заклікаем абараніць кавалачак гістарычнага цэнтра Мінска разам. Гэта можна зрабіць праз грамадскае абмеркаванне, якое прадугледжана пастановай Савета міністраў ад 1 чэрвеня 2011 г. № 687, якая прадпісвае працэдуру такіх абмеркаванняў, у тым ліку праектаў на
Таварыства прапануе грамадзянам накіроўваць на адрас Мінгарвыканкама (220050, пр. Незалежнасці, 8, г. Мінск) адпаведныя лісты, узор можна спампаваць адсюль.
Так Таварыства хоча прымусіць чыноўнікаў выканаць заканадаўства і правесці грамадскае абмеркаванне па Зыбіцкай. Астаповіч разлічвае на тое, што мінчукі не будуць абыякавымі. Паводле ягоных звестак, такія лісты ўжо напісалі некалькі вядомых у Беларусі людзей, а таксама старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла.
«Для нас важная маральная падтрымка. Калі грамадскасць не падтрымае ідэі правядзення грамадскага абмеркавання ці падчас такога абмеркавання дадуць згоду на афіцыйны праект, паўстане пытанне — для каго тут працаваць.
Тады застанецца толькі сказаць: мы заслужылі свой лёс», — падкрэслівае Астаповіч.