Сёння Ірына Халіп наведалі калонію «Віцьба-3», каб перадаць мужу — кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву перадачу і сустрэцца з ім на кароткатэрміновым спатканні, якое дазволена па законе.

Перадачу ў калоніі прынялі, аднак у спатканні з палітвязнем адмовілі.

«Я сустрэлася з начальнікам калоніі Віталём Агністыкавым.

Ён зноў заявіў, што ідзе нейкая праверка па факце нібыта заявы Андрэя, што ў турме яго жыццю пагражае небяспека. Агністыкаў усё бярэ на сябе, кажа, што гэта яго асабістае рашэнне — не пускаць да Андрэя адвакатаў і сваякоў.

Я ўжо вывучыла на памяць правілы распарадку папраўчых устаноў.

Ніякая праверка не можа пазбаўляць чалавека юрыдычнай дапамогі.
І, калі ў зняволенага не было парушэнняў рэжыму, не можа быць адмовы ў спатканьні з сваякамі. Аднак Агністыкаў заявіў, што Саннікаву «немэтазгодна цяпер кантактаваць з вонкавым светам».

Начальнік калоніі занадта шмат на сябе бярэ. Відавочна, што гэта не яго асабістае рашэнне. Гэта перавышэнне службовых паўнамоцтваў — той самы артыкул, па якім ужо сядзіць намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Полудзень. Несумненна, Агністыкаў выконвае загад вышэйстаячых органаў, прычым відавочна не Дэпартамента выканання пакаранняў.

Перадачу ў мяне ўзялі, але гэта не з’яўляецца доказам таго, што мой муж жывы і што ён у парадку… «, — заявіла Ірына Халіп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?