Кастрычніцкі РУУС Мінска абвешчаны ў вышук 24-гадовы раней неаднаразова судзімы мінчанін, які падазраецца ў здзяйсненні крадзяжу ў асабліва буйным памеры ў сваёй блізкай знаёмай.

Злачынства здзейснена 27 верасня гэтага года. Справа па ч. 4 арт. 205 КК у РУУС была ўзбуджана на наступны дзень.

Устаноўлена, што з 30-гадовай мянчучкай хлопец пазнаёміўся ў кастрычніку мінулага года. Жанчына падарыла свайму каханку новую «Аўдзі А6», аплаціла паездку на адпачынак у Турцыю, перасяліла да сябе ў кватэру, давала грошы на кішэнныя выдаткі.

Аднак малады чалавек вырашыў завесці новы раман з яшчэ адной паспяховай бізнэс-лэдзі. Для гэтага спатрэбілася шмат сродкаў, і таму хлопец інсцэніраваў абрабаванне кватэры і выкраў у сужыцелькі 48 мільёнаў рублёў. Калі ж стала вядома, што нападу бандытаў на кватэру не было, малады чалавек збег.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?