Цацка, якая, па версіі бацькоў двухгадовай берасцейкі, выклікала ў дзіцяці дэрматыт, апынулася бяспечнай. Аб гэтым рэдакцыі «Камсамолкі» паведаміла па тэлефоне таваразнаўца крамы, дзе набылі цацку.

Па інфармацыі «Брестской газеты», у двухгадовай дзяўчынкі пачаўся дэрматыт пасля таго, як яна пагуляла з падараным яе мамай паззлам-азбукай. Жанчына западозрыла, што менавіта цацка справакавала захворванне таму, што набыла пазл у танным выкананні, і пры больш дэталёвым аглядзе цацкі высветліла, што матэрыял, з якога яна зроблена, дае рэзкі пах. У ноч пасля таго, як дзяўчынка першы раз пагуляла з пазлам, у яе пачаўся сверб, ацёкі, на далонях выступіла чырвоная сып.

На час правядзення даследавання Брэсцкім занальным цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі цацка была знятая з продажу. Цяпер пазл па-за падазрэннем, запэўніла таваразнаўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?