Аляксандр Лукашэнка 23 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы правядзе
Чакаецца, што ў мерапрыемстве возьме ўдзел амаль 400 журналістаўз больш як 300 беларускіх дзяржаўных, недзяржаўных, а таксама замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі. Гэта рэкордная колькасць.
У той жа час па-ранейшаму фатографы незалежных СМІ доступу да Лукашэнкі не маюць, таму мы вымушаны выкарыстоўваць здымкі інфармацыйных агенцтваў.
Упершыню ў гісторыі газеты карэспандэнт «Нашай Нівы» таксама запрошаны на гэтуюпрэс-канферэнцыю .
Раней нашы карэспандэнты траплялі толькі на прэс-канферэнцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў, куды ўваход быў свабодны для ўсіх рэпарцёраў, акрэдытаваных пры ЦВК, але нас ніколі не запрашалі на іншыя сустрэчы Лукашэнкі з журналістамі.
Мы пакуль не ведаем, ці зможа ён весці
Яны выразна вылучаюцца са штодзённай інфармацыйнай рэальнасці Беларусі, у якой няма месца палітычнаму плюралізму і палеміцы.Прэс-канферэнцыі Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна маюць характар лёгкага шоу.
У краіне дагэтуль усе тэлеканалы і радыёстанцыі з’яўляюцца сродкамі масавай прапаганды, а не інфармацыі. За апошнія 15 гадоў у іх не з’явілася ніводнага крытычнага на адрас Аляксандра Лукашэнкі матэрыялу, як не было і ніводнага нейтральнага журналісцкага матэрыялу пра апазіцыю.Фармальна яны лічацца дзяржаўнымі, хоць на самой справе дзейнічаюць як СМІ аднаго чалавека.
Адрозненне ад савецкага часу толькі ў тым, што паралельна працягвае працу невялікая колькасць беларускіх незалежных