23 лютага выйдзе самы сьмелы музычны праект году. Гэта адказ афіцыйнаму «За бацьку!». «Беларусь перадусім!», «Гэты Мы!» — пяюць «Нэўра дзюбэль» і «Новае неба». «Ужо даволі!», «НЕ!» — падтрымліваюць іх маладыя «Жаба ў каляіне» і «Партызанская школа».

На вокладцы дыска пазначана: «Не для продажу». Дыск будзе распаўсюджвацца падпіскай: падпісалася на яго ўжо тысяча чалавек. Прадусэр складанкі Puper кажа, што ўсе яны атрымаюць «Песьні свабоды» цягам тыдня. Мо на пачатку сакавіка ў Менску пройдзе міні-прэзэнтацыя. Зрабіць дыск можна й самому: на інтэрнэт-старонцы кожны ахвочы зможа загрузіць сабе на кампутар песьні і вокладку.

У канчатковы сьпіс песень патрапілі як прапанаваныя слухачамі гіты, так і абсалютна новыя творы ад «Палацу», «Чырвоным па беламу», «Easy Project». Упершыню на CD выдаецца гіт пачатку 90-х «Я жыў» гурту «Мясцовы час» і «Дзе мой край» у выкананьні Вайцюшкевіча.

1. «Палац». «Сьпей мне».

2. «Крама». «Свабоды мне дай!».

3. «Таварыш Маузэр». «Брудная вада».

4. «Жаба ў каляіне». «Ужо даволі!» (з праекту «Жыць для Беларусі» на вершы Л.Геніюш).

5. «Čyrvonym pa Biełamu». «Nie Žadaju» (mix by Młody Grzech).

6. Кася Камоцкая. «Мая краіна».

7. «ZET». «Радзіма—Свабода».

8. «ULTRAвожык». «Атлянтыда».

9. «Postscriptum». «Вольныя танцы».

10. «Партызанская школа». «Не!».

11. «ULIS». «Радыё Свабода».

12. «Partyzone»+Руся. «Маё сэрца».

13. «Народны Альбом». «Край, ты мой край».

14. «Splenetic»+«Шаман». «Мэнталітэт».

15. «Рэха». «Чэ Гевара» (live).

16. «Нестандартны Варыянт»+«IQ-48»+Лявон Вольскі. «Паветраны шар».

17. «Easy Project». «Нас не дагоняць».

18. «З.Ь.М.Я.Я.». «Кідай зброю!».

19. «Нэўра Дзюбэль». «Беларусь перадусім!» (складанка «Генэралы айчыннага року»).

20. «Тарпач». «Чаго чакаць».

21. Тодар. «Дзе мой край».

22. «Мясцовы час». «Я жыў».

23. «Новае Неба». «Гэта мы!» (складанка «Сэрца Эўропы in rock»).

Увага менчукам! Тыя, хто падпісаўся загадзя і нават тыя, хто не падпісаўся, змогуць атрымаць дыск у аўторак 28 лютага з 17-й да 19-й на Ўправе БНФ (Менск, вул.Варвашэні, 8, ст.м.пл.Перамогі). Паведаміце, калі ласка, сваім сябрам і знаёмым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?