Вікіпэдыя мае грошы ўсяго толькі на квартал сваёй дзейнасьці і можа ў хуткім часе зьнікнуць зь інтэрнэту. Пра гэта паінфармавала Фундацыя Вікімэдыя, што фінансуе Вікіпэдыю.

Сэрвіс мае на сёньняшні дзень каля 1,1 млн. даляраў, а на працягваньне сваёй дзейнасьці яму патрэбныя 5 млн. штогод. – Вікіпэдыя мае фінансавыя рэсурсы на 3‑4 месяцы працы сваіх сэрвэраў. Калі ня знойдуцца дадатковыя сродкі, нявыключана, што Вікіпэдыі больш ня будзе – паведаміла Фляранс Дэвуар з Вікімэдыі.

Вікіпэдыя ўзьнікла ў 2001 г. і зьяўляецца найбуйнейшай энцыкляпэдыяй у інтэрнэце. Яна мае больш за 200 моўных вэрсіяў, сярод якіх найвялікшай зьяўляецца ангельская (звыш 900 тыс. артыкулаў). Беларуская вэрсія складаецца з 6 266 артыкулаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?