Ад вершаў Генадзя Бураўкіна да апавяданняў афрыканскіх літаратараў: 55-ы «Дзеяслоў» надзвычай разнастайны.

У ім можна цалкам прачытаць новую паэму Уладзіміра Някляева «Турма», а таксама вершы Таццяны Беланогай і новы раман Алеся Пашкевіча. Асобны раздзел свежага «Дзеяслова» займае перакладная літаратура Афрыкі, з інтэрнэт-часопіса «ПрайдзіСвет»: усё, што вы хацелі ведаць пра літаратуру «чорнага» кантынента — ад вершаў да апавядання і казак.

Таксама ў нумары:

Андрэй Масквін гутарыць з паэтам Алесем Чобатам,

Леанід Галубовіч піша пра Алеся Каско,

рэцэнзіі на творы Макса Шчура і Віктара Ледзянёва.

І ў якасці прыемных дадаткаў — калектыўная электронная паэма «Буслан і Жабміла» і дыск песняў Таццяны Беланогай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?