У чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» перапыніла серыю паражэнняў, якая дасягнула трох матчаў.

22 снежня на сваёй пляцоўцы ў прысутнасці 14.893 гледачоў каманда Марэка Сікоры выйграла па булітах у дынамаўцаў Рыгі — 3:2 (0:0, 1:0, 1:2, 0:0, буліты — 1:0). Гаспадары павялі 2:0, закінуўшы абедзве шайбы ў меншасці, але ўпусцілі перамогу ў асноўны час.

Шайбы закінулі:

у Мінска — Петэр Падградскі (30.04, 4×5, пас — Тэему Лайнэ), Андрэй Стась (45.12, 4×5, пас — Збынек Іргл);

у Рыгі — Крыш`яніс Рэдліхс (55.01, 5×3, асістэнты — Джэймі Лундмарк, Сандзіс Азаліньш), Екабс Рэдліхс (59.13, 6×5, асістэнты — Фрэдрык Варг, Мікеліс Рэдліхс).

Буліты: 0:0 — Збынек Іргл (варатар), 0:0 — Віле Ніемінен (варатар), 0:0 — Аляксандр Кулакоў (варатар), 0:0 — Мікеліс Рэдліхс (варатар), 1:0 — Дзмітрый Мялешка, 1:0 — Мартыньш Карсумс (варатар).

Сустрэча сапернікаў у Рызе 21 верасня завяршылася перамогай мінскага клуба па булітах — 3:2.

Пасля 35 гульняў «Дынама» з 60 ачкамі займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, трэцяе — у Заходняй канферэнцыі і чацвёртае — у агульнай табліцы
(15 перамог у асноўны час і 5 па булітах, 10 паражэнняў у асноўны час, 3 у авертайме і 2 па булітах, розніца шайб 98–83).
Наступныя два матчы «Дынама» таксама правядзе дома: 24 снежня — са СКА, 26-га — з «Атлантам».
Пецярбуржцы ўзначальваюць табліцу ўсяго чэмпіянату, мыцішчынцы — дывізіёна Тарасава.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?