Патрабаванне суда да газэты вызваліць памяшканне набывае законную сілу.

12 лютага апеляцыйны суд Віцебскай вобласці адхіліў скаргу заснавальніка недзяржаўнай газеты «Витебский курьер М» і пакінуў без змяненняў рашэнне гаспадарчага суда Віцебскай вобласці, – паведаміў прэс‑службе БАЖ юрыст ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер» Дзмітрый Зікрацкі.

Патрабаванне суда да газэты вызваліць памяшканне набывае законную сілу.

Гэта азначае, што зараз рашэнне гаспадарчага суда аб прызнанні несапраўднай дамовы арэнды рэдакцыяй газеты памяшкання ў прадпрыемства «Элсан» набывае законную сілу. Рэдакцыя газеты «Витебский курьер М» абавязана вызваліць памяшканне, якое арандуе пад офіс, цягам 10 дзён пасля атрымання матывіровачнай часткі апеляцыйнай інстанцыі.

«Апеляцыйны суд таксама як і гаспадарчы спаслаўся на тое, што мы быццам бы парушылі працэдуру ўзгаднення на размяшчэнне з адміністрацыяй раёна, – расказала Жанна Папова, дырэктар ЗАТ «Выдавецкі дом «Витебский курьер».

Жанна Папова выказала намер накіраваць касацыйную скаргу ў Вышэйшы гаспадарчы суд.

Нагадаем, 10 студзеня суддзя гаспадарчага суда Віцебскай вобласці Вольга Гаціла задаволіла зыск прадпрыемства «Элсан» да газеты «Витебский курьер М» аб прызнанні несапраўднай дамовы арэнды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?