Пасля смерці 17 снежня кіраўніка Паўночнай Карэі Кім Чэн Іра галоўныя СМІ рэспублікі славяць яго малодшага сына, генерала арміі Кім Чэн Ына.

Газеты «Надон сінмун», «Мінчжу Часон», інфармацыйнае агенцтва ЦТАК у сваіх паведамленнях і каментарах называюць Кім Чэн Ына «выбітным лідарам» і «вялікім сонцам», напрамую звязваючы з ім будучы лёс народнай рэспублікі.

«Мы павінны згуртавацца вакол вялікага таварыша Кім Чэн Ына і захоўваць вернасць яго кіраўніцтву», — гаворыцца ў артыкуле «Надон сінмун», афіцыйнага друкаванага органа ЦК Працоўнай партыі Карэі.

Уважаючы «несмяротныя заслугі» Кім Чэн Іра, народ і армія КНДР «поўныя рашучасці завяршыць справу будаўніцтва магутнай і квітнеючай дзяржавы пад кіраўніцтвам яго сына, таварыша Кім Чэн Ына», гаворыцца ў публікацыі выдання «Нэнара» («Мая краіна»).

«Паважаны таварыш Кім Чэн Ын узначальвае краіну для працягу і завяршэння нашай рэвалюцыйнай справы. Ён выбітны ідэолаг і тэарэтык, непараўнальны палкаводзец», — гаворыцца пра Кім Чэн Ына, якому, як мяркуюць, яшчэ няма 30 гадоў.

Выданне лічыць, што новы лідар будзе працягваць курс свайго бацькі ў галіне знешняй і ўнутранай палітыкі, «умацоўваць сяброўства з народамі іншых краін».

Крыніца, якая мае цесныя сувязі ў Пхеньяне і Пекіне, у сераду паведаміла, што Кім Чэн Ыну пасля смерці свайго бацькі прыйдзецца дзяліць уладу з ваенным кіраўніцтвам, на чале якога стаіць яго дзядзька Чан Сон Тхэк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?