Інданэзійская дзяўчынка, зніклых у 2004 г. падчас цунамі, уз’ядналася са сваёй сям’ёй пасля сямі гадоў бадзяжніцтва. Бацькі 14-гадовай Марыі Ярунды распавялі, што сустрэліся са сваёй дачкой у адным з кафэ ў правінцыі Ачэх.

«Радзімыя плямы на жываце, радзімка і шнар на твары пераканалі, што гэта менавіта мая дзяўчынка. Я не магу перадаць, наколькі я шчаслівая», — распавяла мама дзяўчынкі Яснідар Ярунда.

Дзяўчынка распавяла бацькам, што пасля цунамі яе забрала да сябе нейкая жанчына і прымусіла жабраваць на вуліцы.

Знайсці сям’ю ёй дапамог мясцовы таксіст, які ведаў імя яе дзядулі і месца, дзе ён жыў.

Падчас цунамі таксама знікла старэйшая сястра Марыі Ярунды, пакуль яе знайсці не ўдалося.

***

У снежні 2004 г. у Індыйскім акіяне адбыўся землятрус магнітудай 9,3, які выклікала цунамі,

што стала самым смяротным стыхійным бедствам ў сучаснай гісторыі.

Цунамі дасягнула берагоў Інданэзіі, Шры-Ланкі, поўдня Індыі, Тайланда. Па афіцыйных дадзеных, загінулі 220 тысячаў чалавек, вялікая частка з іх — у Інданэзіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?