Ганна Капшуль з «Весніка Глыбоччыны» задала Аляксандру Лукашэнку пытанне па-беларуску. Найперш запрасіла Лукашэнку на Дзень пісьменства, каб «падняць статус свята і палепшыць імідж беларускай мовы і літаратуры». Пытаецца, ці будзе пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы?

Лукашэнка: А што трэба зрабіць?

Каўшуль сказала: вось і пытанняў па-беларуску тут не задаюць. Трэба, каб больш мова гучала.

Я не стану Вас асуджаць за Вашу пазіцыю, сказаў Лукашэнка,
і адказаў па-расейску. Адчувалася, што не можа свабодна гаварыць па-беларуску.

Я не хацеў бы вяртацца да гэтай тэмы, сказаў ён. Я нікога не папракаю. Гэта права кожнага чалавека – выбіраць. І калі вы ставіце пытанне, што расейская мова – не родная, то гэта няправільна. І расказаў, што расейская мова – гэта і наша мова. Мы ў яе душу ўклалі, расказаў Лукашэнка, паўтарыў тое самае некалькі разоў.

Так, у нас есть белорусскій язык, — прызнаў Лукашэнка. — Але хто будзе спрачацца з тым, што без расейскай мовы мы не можам развіваць навуку?

Папрасіў міністра культуры расказаць, колькі мы зрабілі для адраджэння мовы. Сказаў, што паднімаць моўныя пытанні трэба спакойна, каб не разварушыць грамадства.

Я вас не папракаю, вы не апазіцыянер,
сказаў ён жанчыне.

Слова ўзяў Латушка: «У адпаведнасці з Вашым даручэннем быў падпісаны план па пашырэнні ўжытку беларускай мовы». І расказаў пра бурную дзейнасць у адпаведнасці з гэтым планам. Але праблема ў тым, што мала твораў з'яўляецца, пажаліўся ён.

Што цікава, пытанняў на беларускай мове прагучала больш, чым звычайна. І сам Лукашэнка ў адказах ужываў болей беларускіх словаў: і «крама», і «гэта бязглуздзіца», і «распавесці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?