«Эканамічная газета» задаў на прэс-канферэнцыі 23 снежня пытанне: калі краіна будзе дыверсіфікаваць пастаўкі прыроднага газу? Цэны на звадкаваны газ на сусветным рынку ўжо нашмат ніжэйшыя, чым тыя, па якіх мы купляем газ у Расіі, нагадаў ён.
«Усё, што вы сказалі, гэта не сакрэт, мы гэта прапрацоўваем», — Лукашэнка напачатку ўжыў класічны дэмагагічны прыём.
А далей расказаў, што звадкаваны газ усё яшчэ абыходзіўся б Беларусі нашмат даражэй, чым тое, што Беларусь плаціць Расіі.
Лукашэнка перадаў слова віцэ-прэм'еру Сямашку, і той расказаў, што гэтае пытанне ўзважвалі і знайшлі, што будаваць такі завод нявыгадна. Сказаў, што такія тэрміналы будуюць пераважна марскія краіны.
Лукашэнка падвёў рысу: Беларусь адмовілася ад ідэі пабудовы тэрмінала звадкаванага газу за межамі краіны.
0
0
0
0
0
0