Рэпартаж НТВ:

Рэпартаж Першага канала:

Рэпартаж Gazeta.ru:

Выступ Аляксея Навальнага:

Выступ пісьменніка Барыса Акуніна:

Арцём Траіцкі патрабуе абсалютнай празрыстасці прыватнага жыцця і фінансаў ад кіраўнікоў краіны:

Відэазварот Леаніда Парфёнава да мітынгу: Брэжнеў апранаўся, Пуцін распранаецца

Дзмітрый Быкаў: Гісторыя паставіла на нас — і паклала на іх.

Выступ Гары Каспарава:

Інтэрв’ю лідара грамадзянскага руху супраць карупцыі Аляксея Навальнага:

Выступ Аляксея Кудрына — патэнцыйнага лідара правых у Расіі:

Зварот Юрыя Шаўчука, ДДТ:

16:21

Выступаў назіральнік з выбарчага ўчастка. Расказвае, як фальсіфікуюцца выбары. Вядучы Уладзімір Познер звярнуўся з кароткім тэлезваротам.

Пры канцы мітынгу «па рускай традыцыі» ўдзельнікаў з Новым годам павіншаваў Дзед Мароз. Мітынг скончыўся.

Па ацэнках міліцыі, у мерапрыемстве ўдзельнічала 30 тысяч чалавек. Арганізатары кажуць пра 100 тысяч.

15:57

Нацыяналіст Тор просіць прабачэнні за тое, што выступае пасля міністра пуцінскага кабінета Кудрына. Тору крычаць: «Кудрын лепшы». Не ў захапленні людзі ад Тора.

Выступаў былы прэм’ер Міхаіл Касьянаў. Мітынгі праходзяць не толькі ў Маскве, але і ў іншых гарадах Расіі. У Санкт-Пецярбурзе сабралася 4 тысячы чалавек. У «паўночнай сталіцы» Расіі было цэлыя тры мітынгі.

У Маскве сёння, перадае наш карэспандэнт, кепскае надвор’е, халодна.

15:30

Ілля Яшын: «Мы вольны народ. Мы не будзем цярпець абразаў». У цэлым выступленні вельмі смелыя. Прамоўцы асабліва не перабіраюць словаў, нярэдка абражаюць прадстаўнікоў улады. Касякін з «Левага фронту» называе Пуціна з Мядзведзевым «фашыстамі». «Рэальна можна будзе абвесціць рэспубліканскую забастоўку», — кажа Касякін.

Рыгора Яўлінскага з партыі «Яблык» асвістваюць. Яўлінскі звяртаецца да ўлады: «Не будзьце марадзёрамі, не будзьце свалачамі, вызваліце Удальцова».

Людзі пачынаюць паціху разыходзіцца. Абаронца Хімкінскага лесу Яўгенія Чырыкава: «У Расіі ёсць надзея. Жулікам і злодзеям не доўга сядзець у Крамлі».

Былы віцэ-прэм'ер Аляксей Кудрын: «Я тут, бо я за справядлівыя выбары. На месцы Чурава мусіць быць іншы чалавек».

Прыход на мітынг уплывовага Кудрына - важны знак, што рух за перамены падтрымліваюць бізнэс-эліты.

14:57

Выступае музыка Васілій Абломаў, аўтар хіта «Еду ў Магадан». «Трэба нагадаць, што гэта наша краіна, і мы тут галоўныя», — кажа Абломаў. Ён выконвае песню «З чаго пачынаецца Радзіма».

Журналіст Віктар Шандаровіч перадае прывітанне ад Жырыноўскага, Зюганава і Міронава, якія ў «нас не маюць патрэбы. А праз чатыры гады просяць прыйсці зноў, каб заклікаць галасаваць за ўсіх, апроч «Адзінай Расіі». Шандаровіча спрабуюць асвістаць. Ён параўноўвае Пуціна з Чычыкавым.

«Калі мы будзем інфантыльным і раўнадушнымі, то гэта адзіная надзея рэжыму».

Свецкая львіца Ксенія Сабчак кажа: «Мне ёсць, што губляць. Мой бацька быў адным з тых, хто пісаў Канстытуцыю Расіі». Публіка вельмі незадаволеная, што выступае Сабчак. Яна кажа, што не вельмі задаволеная сённяшняй апазіцыяй. Кажа, нам не патрэбныя людзі, што клічуць на рэвалюцыю. Яе асвістваюць.

14:27

Выступае шахматыст Гары Каспараў. «Улада абяцае адлігу, пасля якой зноў пачнуцца замаразкі. Нас многа, а іх — мала. Яны баяцца, а мы згубілі страх. У нас дэкаратыўны прэзідэнт, парламент, выбары».

Пачынае свой выступ Аляксей Навальны. Яго сустракаюць авацыямі. «Яны не вялікія звяры, а малыя хлуслівыя шакалы», — гукае Навальны.

Gazeta.ru перадае, што людзі ловяць кожнае слова Навальнага. Ніякіх правакацый з боку паліцыі пакуль не было.

«Мы тут улада», — крычыць Навальны. «Мы будзе выходзіць на вуліцы, пакуль яны не аддадуць, тое, што вінныя. Наступны раз мы выведзем на вуліцу мільён чалавек».

14:07
Лідар «Чырвонага авангарду моладзі» Сяргей Удальцоў выступае з бальніцы. Кажа, што «нас 99%». Ягоная жонка Анастасія сказала пра важнасць вызвалення палітвязняў.

Вырашылі ўшанаваць хвілінай маўчання па Вацлаву Гавэлу, а таксама па ахвярах Жанаазэня. Прадстаўнік «Справядлівай Расіі» Панамароў кажа, што нам не патрэбны ў Думе «жулікі і воры». Кажа, што мы павінны здаць дэпутацкія, каб правесці новыя выбары. Яму крычалі з натоўпу: «Здавай свой мандат».

Па дадзеных міліцыі, на плошчы ўжо 28 тысяч чалавек. Барыс Надзеждзін кажа, што 60 тысяч. Усе арганізатары адзначаюць, што людзей болей, чым на Балотнай.

13:53
Уткін і Раманава са сцэны чытаюць лозунгі, з якімі на акцыю прыйшлі людзі. «Не — вертухалі ўлады. Нам патрэбен свой Гавэл». З відэазваротам выступае тэлевядучы Леанід Парфёнаў, які кажа, што Брэжнеў адзяваўся, а Пуцін раздзяваецца.

На мітынгу ўжо болей за 21 тысячу чалавек. Ёсць пэўныя праблемы з тэхнікай, таму адклалі відэазварот Удальцова.

Васіль Уткін спрабуе завесці публіку на спяванне хіта «Ленінграда» «Выбары-выбары, кандыдаты…»

«Інтэрфакс» перадае, што ўваход на мітынг спынены. Барыс Нямцоў са сцэны кажа, што ніхто сюды не ходзіць за грошы, а таму, што людзей дастала такая сітуацыя.

«Малодшы з двух гулівераў Мядзведзеў сказаў, што і мэраў будуць абіраць, і партыі рэгістраваць. Не верым мы яму», — крычыць Нямцоў. «Ён вядомы блогер, але прэзідэнтам так і не стаў».

13:37

На пачатку акцыі на праспекце Сахарава, паводле ацэнак карэспандэнтаў gazeta.ru было 5–7 тысяч чалавек. Мітынг вядуць каментатар Уткін, журналістка Раманава і палітык Рыжкоў.

Пісьменнік Барыс Акунін прапануе назваць новы рух «Чэсная Расія». На мітынг прыехаў былы міністр фінансаў Аляксей Кудрын. У сваіх інтэрв’ю ён адзначае, што лічыць немагчымым правядзенне новых выбараў. Але выступае за адстаўку старшыні ЦВК Чурава.

Музычны крытык Арцёмій Троіцкі прыйшоў «у касцюме прэзерватыва». Расказвае пра закрытасць асабістага жыцця Уладзіміра Пуціна. «Калі ён не робіць гэта са сваёй жонкай, то робіць з краінай», — кажа Троіцкі.

Публіка на акцыю прыйшла стракатая, як і папярэднія разы. І моладзь, і старыя. Нехта са сцягам КПРФ, а нехта з расцяжкай «Hillary, I’m still waiting for my money».

Па стане на 13:30 па звестках міліцыі на мерапрыемстве прысутнічае 14 тысяч чалавек.

11.45
Са сцэны на праспекце Сахарава валіць «Не быць скотам» і «Маніфест» «Ляпісаў».

* * *

Мітынг распачынаецца, а 14-й гадзіне маскоўскага часу (13.00 беларускага) на праспекце Акадэміка Сахарава. Яго дэвіз — «Разам вернем сабе права выбару».

Апошнія мітынгі ў Маскве — найбольшыя ад 1993 года. Яны з’ядналі самых рохных людзей. На сённяшнім мітынгу чакаюцца выступы блогера Аляксея Навальнага, тэлевядучага Леаніда Парфёнава, пісьменнікаў Барыса Акуніна і Дзмітрыя Быкава. Нават тэледзіва Ксенія Сабчак далучаецца да веча. Сюрпрызам мітынгу можа стаць удзел былога міністра фінансаў Аляксея Кудрына, экс-прэзідэнта Міхаіла Гарбачова і бізнэсоўца Міхаіла Прохарава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?