Як стала вядома Football.by, кіраўніцтва мінскага «Партызана» вядзе перамовы з ААТ «Газпром», мэтай якіх з’яўляецца спонсарская дапамога з боку расійцаў.

Перамовы з «Газпромам» — падзея нешараговая, аднак не варта занадта здзіўляцца цікавасці кампаніі.
Так, расійскі холдынг супрацоўнічае з «Зенітам», нямецкім «Шальке-04», бялградскай «Црвенай Звездай», расійскімі клубамі ў розных відах спорту. Апошняй навіной стала жаданне Аляксея Мілера і кампаніі наладзіць у будучыні супрацоўніцтва з топ-клубам — мюнхенскай «Баварыяй».

Вядома, беларускую каманду нельга параўноўваць з вышэйзгаданымі, аднак за жаданнем укладваць грошы ў «Партызан»

можа стаяць не эканамічны, а іміджавая цікавасць.
Так, у лістападзе ААТ «Газпром» купіў беларускае прадпрыемства «Белтрансгаз». Такім чынам, следам за пранікненнем у эканамічную сферу цалкам можа пайсці ў спартыўнае жыццё краіны. Дарэчы, расіяне могуць фінансаваць клуб не прамымі датацыямі, а апасродкавана праз «Белтрансгаз», на балансе якога ўжо ёсць слонімскі футбольны клуб з аднайменнай назвай.

На дадзены момант аб ходзе перамоваў вядома няшмат, аднак бакі могуць прыйсці да агульнага пагаднення ў бліжэйшы час. Прынамсі, кіраўніцтва мінскага клуба глядзіць з аптымізмам на магчымасць супрацоўніцтва з такім самавітым фундатарам.

Нагадаем, некаторы час таму ўладальнік «Партызана» літоўскі бізнесмен Уладзімір Раманаў адмовіўся ад фінансавання клуба, прапанаваўшы кіраўніцтву знайсці новыя крыніцы да існавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?