Сёння ранкам на 83-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы (рак лёгкіх) памёр бацька зняволенага правабааронцы Алеся Бяляцкага Віктар Усцінавіч Бяляцкі.

Дыягназ - рак лёгкага - дактары паставілі ў верасні, ужо пасля арышту Алеся. Было вядома, што Віктару Усцінавічу жыць засталося няшмат. У апошні час, калі стан здароўя хворага значна пагоршыўся, родныя прыклалі ўсе намаганні, каб атрымаць дазвол на сустрэчу бацькі з сынам.\

Нягледзячы на хадайніцтвы жонкі Наталлі Пінчук,

праваабаронцу не далі дазволу на сустрэчу з паміраючым бацькам. У Наталлі Пінчук няма і спадзяванняў, што палітвязня пусцяць на пахаванне.

- Cёння нараніцы, я проста яшчэ не звязвалася з адвакатам, паколькі атрымалі адмовы на спатканне, то адпаведна, на пахаванне, я думаю, адказ будзе адназначны. Гэта па-першае. А па-другое, зараз выходныя дні. Спадзяванняў на вырашэнне гэтай праблемы няма.

Наталля Пінчук цягам апошніх чатырох дзён афармляла неабходныя дазволы на тое, каб Алесю Бяляцкаму дазволілі сустрэчу з паміраючым бацькам. Учора суддзя Першамайскага суда канчаткова адмовілася пераглядаць справу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна