У Екацярынбургу (Свярдлоўская вобласць РФ) затрыманы грамадзянін Беларусі, які падазраецца ў згвалтаванні 11-гадовай пляменніцы.

Як паведамляе Следчы камітэт Расіі, у дачыненні да 41-гадовага беларуса, які мае часовую рэгістрацыю ў Екацярынбургу, распачата справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага п. б" ч. 4 арт. 132 КК РФ (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў адносінах да асобы, якая не дасягнула 14 гадоў).

Следствам устаноўлена, што 17 снежня прыкладна ў 19.00 гэты грамадзянін у нецвярозым стане ў кватэры дома па вуліцы Бакінскіх Камісараў у Екацярынбургу, дзе ён жыве разам з жонкай, учыніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў адносінах да 11-гадовай дзяўчынкі, яго пляменніцы, якая ў гэты дзень прыйшла ў госці да дзядзькі. Відавочцам злачынства стала маці дзяўчынкі, якая і паведаміла пра гэта ў праваахоўныя органы. У момант учынення злачынства яна і жонка падазронага знаходзіліся ў кватэры, зламыснік перад учыненнем злачынства адправіў іх у іншы пакой.

Праводзіцца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?