У Пецярбургу на Піянерскай плошчы завяршыўся мітынг «За сумленныя выбары». У акцыі пратэсту прынялі ўдзел 4 тысячы чалавек.

Паводле ацэнак міліцыі, на плошчу прыйшлі больш за 1,5 тысячы чалавек.

У ліку выступалі з трыбуны быў лідар «Справядлівай Расіі» Сяргей Міронаў і дэпутат Дзяржаўнай Думы Аксана Дзмітрыева.

Міронаў у сваёй прамове паабяцаў, што ў выпадку сваёй перамогі на прэзідэнцкіх выбарах ён распусціць цяперашні склад Дзяржаўнай Думы і правядзе новыя паўторныя сумленныя выбары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?