Сваякі палітзняволеных звярнуліся да кіраўнікоў асноўных хрысціянскіх канфесій. Да Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці, Арцыбіскупа«ШаноўныяМінска-Магілёўскага , Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, архімандрыта Сяргея Гаека, біскупа Сяргея Хоміча, Майсея Астроўскага, Вячаслава Ганчарэнкі і Леаніда Бірука.
Нашыя сыны, мужы і жаніхі — выдатныя, мужныя людзі Беларусі: дыпламаты, пісьменнікі, грамадскія дзеячы, праваабаронцы, шчырыя вернікі і правыя людзі. Яны любяць нашу краіну і людзей, і не заслугоўваюць, каб цяпер пакутаваць у турмах.Свята Божага Нараджэння — гэта Свята сямейнае, і нам, як усім звычайным людзям, хацелася б яго правесці дома з нашымі блізкімі.
Прайшоў ужо год, як яны ў вязніцы. Для нас ён стаўся крыжовым шляхам пакутаў і цярпенняў. Многія з нас самі прайшлі праз арышты, суды і турму ў абарону сваіх мужоў і сыноў; мы не кажам ўжо пра боль, слёзы, невыспаныя ночы. Мала таго, што яны несправядліва асуджаныя і знаходзяцца ў зняволенні, на іх аказваецца пастаянны ціск: фізічны, духовы і маральны. Зміцер Дашкевіч за гэты час страціў маці, перажыў некалькі цяжкіх этапаў і цяпер
Мы прайшлі фактычна ўсе беларускія судовыя інстанцыі, зрабілі ўсё, што было ў нашых, чалавечых сілах, але марна. Цяпер мы спадзяемся на Бога і Яго Ласку, Міласэрнасць і Цуд. Верым, што Бог дзейнічае праз людзей. І зараз усе мы чакаем цуда Божай Справядлівасці і Вашага дзеяння!
Сёння мы, жанчыны, просім дапамогі тых, хто мог бы абараніць нас і нашыя сем’і. Ведаем, што Вы сустракаецеся з кіраўніком дзяржавы, разумеем, што Вы пакліканы прапаведаваць Евангелле моцным гэтага свету. «Дух Гасподні на Мне; бо Ён памазаў Мяне звеставаць убогім і паслаў Мяне ацаляць зламаных сэрцам, прапаведаваць палонным вызваленне, сляпым празрэнне, адпусціць спакутаваных на свабоду, абвяшчаць год Гасподняга спрыяння." Лукі 4:18–19.
Калі ласка, станьце побач з намі, падзяліце наш боль і заступіцеся за нас!Будзем вельмі ўдзячныя Вам. Няхай Бог дабраславіць Вас у гэтай слушнай справе. Не бойцеся!
З павагаю і малітваю, Наста Палажанка, Ала Саннікава, Марына Адамовіч, Таццяна Севярынец, Вольга Бандарэнка, Натальля Пінчук, Марына Лобава.